Журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку

Источник материала:  

Журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку на ХІІ з'ездзе грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў", які ўчора прайшоў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За 5 гадоў самы масавы творчы саюз, які цяпер налічвае больш як 2 тыс. членаў, актыўна ўдзельнічаў у вырашэнні стратэгічных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Старшынёй праўлення БСЖ на чарговы тэрмін выбраны галоўны рэдактар газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак, першым намеснікам старшыні — Георгій Сакалоўскі. У рабоце з'езда прыняла ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Дэлегаты ХІІ з'езда Беларускага саюза журналістаў прынялі зварот наконт асвятлення кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі. У ім падкрэсліваецца, што ў такія перыяды, як правіла, абвастраецца палеміка ў СМІ. Беларускі саюз журналістаў заклікае ўсіх калег, як у Беларусі, так і за мяжой, якія асвятляюць сітуацыю ў рэспубліцы, памятаць пра кодэкс прафесійнай этыкі, не ставіць палітычную мэтазгоднасць вышэй за паняцці абавязку і гонару. У звароце зроблены ўпор на тое, што "СМІ не павінны станавіцца інструментам нагнятання напружанасці, раздування канфліктаў, распаўсюджвання правакацыйных чутак, рыторыкі нацыянальнага эгаізму. Яны павінны быць праваднікамі ідэй стварэння і маральнасці, цярпімасці і супрацоўніцтва, сродкам пошуку ўзаемаразумення і ўмацавання ўзаемапавагі паміж краінамі і людзьмі". БСЖ у перыяд перадвыбарнай кампаніі будзе праводзіць маніторынг усіх СМІ, што працуюць у краіне, і пакідае за сабой права ў выпадку грубых парушэнняў прафесійнай этыкі публічна і галосна заяўляць аб такіх фактах.

←Белорусские маркетологи и пиарщики подумают над продвижением страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика