Беларусь будзе настойваць на пераглядзе дагавора па пастаўках расійскага газу
Аб гэтым заявіў учора журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, перадае БЕЛТА.
Паводле слоў Анатоля Філонава, цана на газ для Беларусі ў наступным годзе будзе вызначацца "па формуле цаны ў залежнасці ад кошту нафты". "Гэта пытанне, магчыма, будзе разглядацца на саюзным Саўміне ў кантэксце дакументаў, якія рыхтуюцца ў газавай сферы". Беларусь настойвае на адначасовым выхадзе з Расіяй на роўнадаходныя цэны на газ. "Напрыклад, калі Расія плануе выйсці на роўнадаходнасць для "Газпрама" паставак газу на экспарт і на ўнутраны рынак да 2014 года, то прыблізна і мы да гэтага перыяду павінны падысці да такога ўзроўню цэнаў. Гэта дае магчымасць стварыць роўнае канкурэнтнае асяроддзе для нашых вытворцаў. Цяпер мы знаходзімся ў няроўных умовах — у нас цэны на энерганосьбіты значна вышэйшыя", — сказаў ён.
Адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе на саюзным Саўміне абмяркоўвацца магчымасць змянення каэфіцыента, які прымяняецца да цаны на пастаўляемы газ, Анатоль Філонаў сказаў: "Я думаю, што гэта пытанне будзе абмяркоўвацца"