У госці да графа Чапскага
14.10.2010
—
Новости Общества
Артысты тэатра оперы і балета вандравалі да былой сядзібы графа Караля Чапскага ў Прылуках на веласіпедах
Сёлета — 150 гадоў з дня нараджэння Караля Яна Аляксандра Гутэн-Чапскага. Ён быў губернатарам Мінска з 1890 па 1901 год , шмат зрабіў для развіцця гарадской інфраструктуры.
Тут да месца будзе згадаць, што род графаў Гутэн-Чапскіх пакінуў па сабе добрую памяць на нашай зямлі. Сядзібы ў Прылуках, Станькаве належалі Эмерыку Чапскаму, які праславіўся як грамадскі дзеяч (быў, у прыватнасці, віцэ-губернатарам Наўгародскай і Пецярбургскай губерняў), нумізмат і калекцыянер, а таксама яго нашчадкам, сынам Юрыю і Каралю.
Галавой Мінска стаў Караль, малодшы сын Эмерыка. Гэта, як сведчаць дакументы, быў таленавіты эканаміст, прадпрымальнік. Першы трамвай на коннай цязе, першая электрастанцыя, шэраг прадпрыемстваў пачалі працаваць у Мінску дзякуючы яго намаганням. Увогуле ж роду Гутэн-Чапскіх належаў цэлы адміністрацыйна-гаспадарчы компекс “Станькаўскі ключ”, які на мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў меў значны ўплыў на жыццё Мінска і Мінскай губерні.
Цяпер энтузіясты з народнага гісторыка-краязнаўчага аб’яднання "Прылуцкая спадчына" вядуць гістарычны летапіс былых сядзіб Прылукі і Станькава, арганізуюць выставы, распрацоўваюць праекты рэстаўрацыі помнікаў. У лістападзе 2008 года, напрыклад, шырока адзначалася 180-годдзе з дня нараджэння графа Эмерыка Чапскага. Сёлета ж — юбілей у яго знакамітага сына.
Гэтыя падзеі, самі графскія мясціны прыцягваюць у Прылукі і Станькава турыстаў. Арыгінальную вандроўку здзейснілі нядаўна артысты Вялікага тэатра оперы і балета — яны ўдзельнічалі ў велапрабегу, прысвечаным 150-м угодкам Караля Яна Аляксандра Гутэн-Чапскага. Старшыня прафсаюзнага камітэта тэатра Андрей Кухарэнка удакладніў, што старт велапрабегу даўжынёй 20 кіламетраў быў з мінскай вуліцы Кіжаватава. А фінішавалі артысты і працаўнікі тэатра ў Прылуцкім памесці графа Караля Чапскага ў Мінскай вобласці. Потым была цікавая экскурсія. Вандроўка ўдалася!
Уладзімір Румянцаў