Чырвоная кніга Белай Русі
14.10.2010
—
Новости Общества
Ствараецца ўжо чацвёртае выданне, у якое ўвойдуць рэдкія віды дзікіх жывёл і дзікарастучых раслін нашай краіны, а таксама тыя,
што знаходзяцца на яе тэрыторыі пад пагрозай знікнення
Што за кніга, хто і дзеля чаго яе стварае? Чырвоны колер, вядома ж, — сігнал небяспекі. Будзем шчырымі: неабходнасць захоўваць біяразнастайнасць жывых арганізмаў на планеце чалавецтва асэнсавала пазнавата, і па ініцыятыве навукоўцаў у 1934 годзе ў Бруселі было створана Міжнароднае бюро аховы прыроды. У 1948-м яно па прапанове ЮНЕСКА пераўтворана ў Міжнародны саюз па ахове прыроды (МСАП). Першым жа яго рашэннем стала стварэнне, у 49-м, пастаяннай Міжнароднай "Камісіі службы выжывання" — у СССР гэта была Камісія па рэдкіх і знікаючых відах. Яна і займалася стварэннем анатаванага спіса жывёл, якім пагражае поўнае знікненне. Між іншым, менавіта старшыня Міжнароднай камісіі Пітэр Скот і прапанаваў, каб надаць значнасць спісу, называць яго Чырвонай кнігай. Першае выданне з інфармацыяй пра 211 відаў млекакормячых і 312 відаў птушак, якім пагражае небяспека поўнага знікнення з твару Зямлі, выйшла ў 1963 годзе. Рассылалася кіраўнікам краін, у якіх склалася пагрозлівая для пэўнага віду сітуацыя. І дзяржава брала на сябе маральную адказнасць за жыцці, што аказаліся пад пагрозай. Сталі з'яўляцца і нацыянальныя чырвоныя кнігі.
На жаль, Беларусь таксама нясе страты. Назаўжды знікаюць як расліны, так і некаторыя жывёлы — скажам, цяпер у нашых лясах не сустрэнеш, як раней, тура, тарпана, расамаху, ляснога ката… Першая Чырвоная кніга Беларусі з'явілася ў 1981 годзе, аднатомное выданне на беларускай мове ўключала 85 відаў дзікарастучых раслін і 80 — дзікіх жывёл. А ў двухтомнік 1993-га ўвайшло ўжо, з улікам новых крытэрыяў вызначэння статусу рэдкіх відаў, 182 віды жывёл, 180 — раслін , па 17 — грыбоў і лішайнікаў. Цяпер Чырвоная кніга Белай Русі перавыдаецца кожныя дзесяць гадоў. Яе новая, чацвёртая рэдакцыя пабачыць свет у 2013-м.
Важная дэталь: калі від устойліва аднаўляе сваю колькасць і няма пагрозы яго знікнення, то ён можа быць і выкраслены з Чырвонай кнігі ці зменены ў статусе захаванння. Так адбылося з белавежскім зубрам. Сёння, дарэчы, ён мае падвойны статус. Як расказала начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка,"нават пры вельмі добрых лічбавых паказчыках белавежскага зубра пытанне аб яго выключэнні з Чырвонай кнігі ў бліжэйшай перспектыве не ставіцца”. Спецыялісты вымушаны рэгуляваць колькасць “гаспадароў пушчы”: распладзіўшыся, яны знішчаюць сельгасугоддзі, прычыняюць вялікую шкоду лясной гаспадарцы. Таму праводзіцца селекцыйны адбор, і старыя зубры, якія ўжо не могуць даць патомства, выбракоўваюцца. У аматараў палявання з'явілася магчымасць мець адметны трафей.
У Беларусі абнаўленне спісаў жывёл і раслін, якія падлягаюць ахове, адбываецца штогод. Цяпер навукоўцы-заолагі, напрыклад, вырашаюць, ці ўключаць у новую рэдакцыю кнігі еўрапейскую норку, грабяністага трытона. А батанікі прапанавалі ўнесці туды 14 новых відаў, частка з якіх упершыню выяўленая ў Беларусі. Як патлумачыла Наталля Мінчанка, такія прапановы паступаюць не з-за пагаршэнне асяроддзя, дзе жывуць гэтыя віды, а таму, што паляпшаецца фінансаванне навуковых даследаванняў, ёсць магчымасці праводзіць палявыя доследы, рыхтаваць спецыялістаў. "Мы пастаянна праводзім маніторынг навакольнага асяроддзя, параноўваем яго стан з тым, што маюць нашы суседзі ці ў больш аддаленых краінах — у нас нармальная, стабільная сітуацыя. Так, некаторыя хістанні колькасці ёсць. Але гэта нармальна, бо жывёльны і раслінны свет — дынамічная сістэма, яна залежыць ад шматлікіх фактараў. Прыкладам, змяненне гідралагічнага рэжыму вадаёмаў з-за хуткага раставання снегу ў вясновы перыяд у апошні час прывяло да таго, што яны не паспяваюць напоўніцца вадой, і гэта можа ўплываць на працэс размнажэння жывёл".
Ці будуць уключаны новыя віды ў новую рэдакцыю Чырвонай кнігі? Рабіць на гэты конт нейкія прагнозы пакуль ранавата, лічыць Наталля Мінчанка. Цяпер спецыялісты Мінпрыроды ў цесным кантакце з вучонымі з Акадэміі наук праводзяць маніторынг занесеных у Чырвоную кнігу раслін і жывёл.
Іда Ганчаровіч