Провады жаніха

Источник материала:  

Перад тым, як жаніх са сваёй дружынай паедзе ў хату да нявесты, ён павінен атрымаць бацькоўскае блаславенне.

 У цэнтры пакоя ставілі стол, накрывалі новым абрусам, на стол клалі хлеб-соль, запальвалі грамнічную свечку. Спачатку сына благаслаўлялі хатнім абразом, затым "заручалі" падтрымкай сваіх продкаў, для чаго маці злучала рукі сына ручніком і тройчы па сонцы абводзіла вакол стала. Следам ішлі астатнія члены сям'і.

 Затым бацька і маці станавіліся перад парогам (унутры дома), бралі вясельны ручнік (краі такога ручніка былі чырвонага колеру, сярэдзіна — белага) і загортвалі ў яго канцы па бохане непачатага хлеба. Маці брала край ручніка з хлебам у левую руку, бацька — у правую. Свабоднымі рукамі яны ўзнімалі сярэдзіну ручніка так, каб утварылася арка, праз якую павінен быў прайсці сын. Такім чынам ён кланяўся парогу — месцу старажытнага пахавання продкаў. Маці падчас рытуалу стаіць злева ад увахода, бацька — справа.

 Грамнічную свечку сват ці хросны бацька (хросная маці) павінен узяць з сабой у дарогу як адзін з самых надзейных абярэгаў.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

←За год возбуждено шесть уголовных дел, связанных с детской порнографией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика