Заснавальніка
Судзьдзя Антаніна Афанасьева засудзіла Рамнёва да штрафу ў памеры 35 базавых велічынь — 1 225 000 рублёў. Наклад газэты канфіскаваны.
Віктар Рамнёў тройчы хадайнічаў пра адвод судзьдзі, бо яна ня дапусьціла да ўдзелу ў працэсе Паўла Левінава, які меўся быць грамадзкім прадстаўніком падсуднага і адмыслоўцам у дадзенай справе. Але хадайніцтвы спадара Рамнёва не былі прынятыя.
Сьведкамі з боку абвінавачаньня выступаюць міліцыянты Лёзьненскага РАУС, якія затрымалі Віктара Рамнёва
У залі суду спадар Рамнёў распавёў, што супрацоўнікі міліцыі спынілі яго па дарозе са Смаленску ў Віцебск і арыштавалі
Прэтэнзіі з боку міліцыянтаў палягалі ў тым, што расейскія выданьні павінны мець адмысловы дазвол на распаўсюд у Беларусі, якога «Віцебскі кур’ер», зарэгістраваны ў Расейскай Фэдэрацыі, ня мае.
Радыё Свабода