ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы

Источник материала:  
12.10.2010 09:52 — Новости Общества

ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы
 © Марыніч у часе працэсу, 2004. Фота Андрэя Лянкевіча, Наша Ніва / NN.BY

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў былога міністра і кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Марыніча ахвярай палітычнай расправы.

Беларускі суд у снежні 2004 года палічыў Марыніча вінаватым у крадзяжы аргтэхнікі, якая належала пасольству ЗША, і прысудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі. Камітэт ААН знайшоў, што працэс не быў справядлівым і незалежным, а ў ходзе следства апазіцыянера катавалі. У турме ў Марыніча здарыўся інсульт.

ААН рэкамендаваў беларускім уладам забяспечыць Міхаілу Марынічу належнае лекаванне і выплаціць яму кампенсацыю.

Справы ў Камітэце ААН разглядаюцца працяглы час і грунтоўна. Рашэнні Камітэта важныя для рэпутацыі краіны.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Гезгала

←Посол: Армения рассчитывает на поддержку Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика