Ад здымкаў "на ўспамін" да міжнароднага прызнання

Источник материала:  

У інстытуце імя Гётэ ў Мінску экспануецца выстава фотамайстра з Германіі Ёрга Айднера. Гэтая выстава прымеркаваная да святкавання 50-гадовага юбілею найстарэйшага фатаграфічнага калектыву краіны — Народнага фотаклуба "Мінск".

Да фотаклуба "Мінск" нямецкі фотамастак мае самае непасрэднае дачыненне. Будучы студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута, Ёрг набыў свой першы фотаапарат маркі "Зеніт", каб рабіць здымкі на ўспамін са сваіх падарожжаў па Савецкім Саюзе. Падчас канікулаў замежныя студэнты мелі цудоўную магчымасць падарожнічаць ва ўсе канцы краіны, чым Ёрг Айднер скарыстаўся напоўніцу за пяць гадоў навучання.

Ад здымкаў "на ўспамін" да міжнароднага прызнанняЗ цягам часу з'явілася жаданне рабіць здымкі больш сур'ёзныя, чым проста "на ўспамін". Пачуў, што ў Мінску існуе фотаклуб, дзе збіраюцца аматары і прафесійныя фатографы. Стаў рэгулярна наведваць "клубныя чацвяргі". Тут Ёрг зразумеў, што такое сапраўднае фотамастацтва, бо клуб ужо на той час меў багатую гісторыю, вопыт і традыцыі ўдзелу ў шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставах і арганізацыі ў Мінску падобных выстаў. Асабліва інтэнсіўным было супрацоўніцтва з Міхасём Жылінскім, які хутка зацікавіў Ёрга графічнай апрацоўкай здымкаў. У 1975 годзе ён быў прыняты ў фотаклуб "Мінск", актыўна ўдзельнічаў у яго жыцці. І на працягу многіх гадоў да гэтай пары, жывучы і працуючы ў Германіі, Ёрг захаваў цёплыя адносіны да фотаклуба і сваіх настаўнікаў.

Ёрг Айднер і сёння шмат падарожнічае. Аўтар прымаў удзел у 62 міжнародных выставах, атрымаў дзевяць узнагародаў. Як знак прызнання яго творчасці міжнароднай фатаграфічнай супольнасцю, з 1994 года мае тытул Аrtіst FІАР. Выстава ў інстытуце імя Гётэ ў Мінску — чацвёртая персанальная выстава аўтара.

Марыя ЖЫЛІНСКАЯ.

Фота аўтара.

←Американец получит миллион долларов за «стриптиз» перед Обамой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика