ВОДГУЛЛЕ

Источник материала:  
У Хоцімску званілі ва ўсе званы

раённым цэнтры на беларуска-расійскім памежжы адбыўся ІX Нацыянальны фестываль перазвону.

Свята звону прайшло ў Хоцімскім Свята-Троіцкім саборы, дзе на званіцы ўсталяваная ўнікальная калекцыя з 13 званоў. Толькі адзін з іх, Благавест, зроблены ў наш час, а астатнія — старажытныя, якія шмат гадоў збіраў і захоўваў настаяцель сабора архімандрыт Кірыл. Гэтыя званы дазволілі майстрам звонавай справы з Беларусі і Расіі раскрыць усе свае здольнасці.

У фестывалі бралі ўдзел дырэктар школы званароў Мінскай праваслаўнай епархіі Багдан Бярозкін і выпускнікі школы розных гадоў. За дзесяць гадоў свайго існавання гэтая школа падрыхтавала 160 званароў.

Кульмінацыяй фестывалю перазвону стала ўрачыстая літургія, якую ў Свята-Троіцкім саборы адслужыў архімандрыт Кірыл разам са святарамі са Смаленска і Варонежа, і вялікі хрэсны ход. На канцэрты і выступленні званароў у памежны Хоцімск сабраліся людзі з навакольных раёнаў па абодва бакі мяжы.

Ілона Іванова

 

Экспазіцыю выратаваных каштоўнасцяў папоўніць кулямёт "Максім"

Напярэдадні свайго прафесійнага свята супрацоўнікі дзяржбяспекі перададуць чарговы экспанат у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей "Выратаваныя каштоўнасці" — легендарны кулямёт "Максім", які зведаў усе войны ХХ стагоддзя.

Унікальная музейная экспазіцыя "Выратаваныя каштоўнасці" пастаянна папаўняецца прадметамі, затрыманымі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў УКДБ па Гродзенскай вобласці. "Максіму" ў сакавіку сёлетняга года папярэднічала паляўнічая двухствольная стрэльба 16-га калібру, якую вырабілі ў ХІХ стагоддзі на знакамітай Цірольскай зброевай фабрыцы.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

.

←Американец получит миллион долларов за «стриптиз» перед Обамой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика