Зялёныя яйкі ад куркі Рабкі
12.10.2010
—
Новости Общества
У гаспадара з вёскі Булахоўка, што на Лагойшчыне, Анатоля Рудамётава адна з курак нясе зялёныя яйкі. Курка няпростая, пароды араукан, што лічыцца адной з самых арыгінальных у свеце. Завезеная ў Еўропу з Паўднёвай Амерыкі, сваім паходжаннем і назвай птушка абавязаная індзейскаму племені араукан. У курыцы няма грабеньчыка і блінкоў пад дзюбай. І афарбоўка яек незвычайная.
Чымсьці незвычайным адметную нясушку не кормяць. Усеагульная любіміца вельмі спакойная, амаль ручная, не адыходзіцца ад сваіх гаспадароў, стабільна прыносіць па адным яйку ў дзень.
Леанід Загорскі. Фота аўтара.