Салома ў брыкетах і пілетах эканамічна выгадная

Источник материала:  

У Чэрыкаве запрацавала першая ў Магілёўскай вобласці вытворчасць паліўных брыкетаў з саломы.

Новая польская лінія ўсталяваная на ААТ "Чэрыкаўскі райаграпрамтэхснаб". Яе магутнасць — 1 тона паліўных брыкетаў у гадзіну. Яны цяпер спальваюцца ў спецыяльным аўтаматызаваным катле, які ацяпляе малочны блок прадпрыемства.

— Гэта павеў нашага часу — выкарыстанне мясцовых відаў паліва, — пракаментаваў начальнік вытворчага аддзела холдынгу ААТ "Аграмашсэрвіс" у Магілёве Міхаіл Іваноў. — Салома эфектыўна выкарыстоўваецца, а не гніе на палях, і гэта, вядома, эканамічна выгадна.

Выдаткі на абсталяванне акупяцца праз некалькі гадоў. Мяркуецца, што саламяныя брыкеты будуць прадавацца яшчэ і за межы Беларусі. Спажываць іх у Беларусі пакуль праблематычна, бо няма дастатковай колькасці спецыяльных катлоў, неабходных для такога паліва. Але ўсё ж гэта справа перспектыўная, таму падобная чэрыкаўскай вытворчасць паліўных пілетаў з саломы ў бліжэйшай будучыні запрацуе ў ААТ "Хоцімскі аграпрамтэхснаб".

Ілона Іванова.

←Американец получит миллион долларов за «стриптиз» перед Обамой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика