Бронзавая скульптура Божай Маці будзе адкрыта ў Гродне 14 кастрычніка
12.10.2010
—
Новости Общества
Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА аўтар работы гродзенскі скульптар, член Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Панцялееў. Кампазіцыя "Пакроў Прасвятой Багародзіцы" гэтымі днямі ўстаноўлена паблізу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
Трохметровая скульптура выліта з бронзы, вышыня кампазіцыі разам з манументам з граніту складае 4,2 м. Цырымонія асвячэння скульптуры адбудзецца ў свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы 14 кастрычніка і будзе прымеркавана ў тым ліку да святкавання 110-годдзя Гродзенскай праваслаўнай епархіі.
Манумент узводзіўся ў асноўным на сродкі праваслаўных мецэнатаў.