Гэта ж мы, Госпадзі!
9 кастрычніка ўвечары ў Асіповічах у пад'ездзе дома знайшлі труп 39-гадовага мужчыны. Як паведаміла прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС, гематомы на твары нябожчыка ўказвалі на гвалтоўную смерць. Міліцыя хутка ўстанавіла, што мужчыну на глебе непрыязных адносін збіў яго 17-гадовы сын, а пасля перанёс збітага бацьку з кватэры ў пад'езд, дзе той і памёр. Малады чалавек затрыманы, яго абвінавачваюць у наўмысным учыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Алена Казлова.
У таксі рабавалі таксістаУ Віцебску два зладзеі ў таксі пад пагрозай нажа адабралі ў вадзіцеля 60 тысяч рублёў. Справа была ўначы. Вадзіцель перавазіў ліхіх пасажыраў на службовым аўто "Опель—Астра". Таксіст адразу звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. "Рэкеціраў" па гарачых слядах затрымалі. Аднаму 31 год, другому 26, жыхары Віцебска. Абодва нідзе не працуюць, раней судзімыя за крадзяжы.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Аварыям спрыяе цемраВадзiцель легкавушкi з горада Мiкашэвiчы не разгледзеў у цемры воз, які не быў абазначаны святлоадбiвальнымi элементамi, i дапусцiў сутыкненне. У вынiку кiроўца возу, 61-гадовы жыхар вёскi Сiтнiца, трапiў у бальнiцу з сур'ёзнымi траўмамi.
Яна СВЕТАВА.