Асцярожна, крэдытныя махляры!

Источник материала:  

Адразу дзве крымінальныя справы па махлярстве распачатыя апошнімі днямі ў Ленінскім раёне горада Магілёва, паведамілі ў Магілёўскім абласным УУС. Справы падобныя і звязаныя з набыццём дарагіх рэчаў за крэдытныя сродкі.

У адным выпадку 27-гадовы магіляўчанін падманным шляхам пераканаў 36-гадовую гараджанку аформіць крэдыт на набыццё камп'ютара, кошт якога перавышаў 1 мільён 400 тысяч рублёў. Затым мужчына забраў камп'ютар і прадаў яго.

У другой справе 24-гадовая магіляўчанка пераканала 43-гадовую жанчыну аформіць крэдытную дамову на набыццё халадзільніка, які каштаваў 1 мільён 870 тысяч рублёў. Пасля афармлення здзелкі халадзільнік быў прададзены.

Грошы ж за тавар у абодвух выпадках сталі лагічна спаганяць з асобаў, якія афіцыйна аформілі крэдыты. Выявілася, што людзі, якія пераконвалі даверлівых грамадзян афармляць набыццё тэхнікі ў крэдыт, ужо былі асуджаныя за аналагічныя злачынствы.

Алена Казлова.

←Американец получит миллион долларов за «стриптиз» перед Обамой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика