Сацыяльныя зніжкі жыхарам Віцебска

Источник материала:  

Сацыяльны праект прадастаўлення зніжак на тавары і паслугі пачынае дзейнічаць у Віцебску. Мінімальная зніжка — тры працэнты, максімальная — 20.

— Праект прысвечаны Году якасці, які праходзіць у Беларусі, — расказвае "Звяздзе" Андрэй Лапін, дырэктар па развіцці гарадскога інтэрнэт-партала www.gorod.vіtebsk.by.

Ужо больш за 20 арганізацый пажадалі ўдзельнічаць у акцыі. Сярод іх — школа танцаў, аўташколы, кавярні і рэстараны (у тым ліку і знакаміты гатэль "Эрыдан", дзе любяць спыняцца "зорныя" госці), капіравальныя цэнтры, турыстычныя фірмы, станцыі па тэхнічным абслугоўванні аўтамабіляў... Зручнасць для ўладальніка сацыяльнай карткі ў тым, што яму не трэба нічога купляць, каб набыць яе, і з адной карткай ён можа атрымаць цэлы спектр паслуг.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Американец получит миллион долларов за «стриптиз» перед Обамой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика