ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У Архангельску злавілі хабарніка-рэкардсмена

У Архангельску следчымі органамі прад'яўлена абвінавачванне рэктару Паўночнага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Паўлу Сідараву ў прыёме аж 197 хабараў на агульную суму ў шэсць мільёнаў рублёў.

У рэктара было восем "давераных асоб", праз якіх ён і прымаў дары — за паступленне ва ўніверсітэт, за рамонт аўдыторый, за прыём на працу і г.д. Некалькі папярэдніх месяцаў Сідараў знаходзіўся ў бальніцы, таму і крымінальная справа ў яго стаўленні нібыта "завісла". Але пракурорскія адлавілі Сідарава, калі той літаральна на суткі выйшаў са здраўніцы, каб "перапрапісацца" ў іншай лячэбнай установе.

Шварцэнегер пракаціўся на маскоўскім метро

Губернатар Каліфорніі і вядомы галівудскі акцёр Арнольд Шварцэнегер, які знаходзіцца ў Маскве з візітам, спусціўся ў сталічную падземку і пракаціўся на цягніку метро.

Экскурсію па падземцы "тэрмінатар" праводзіў у суправаджэнні паслоў ЗША і Аўстрыі. Заўважыўшы ўсмешкі на тварах масквічоў, каліфарнійскі губернатар выказаў здагадку, што жыхары сталіцы "любяць свой грамадскі транспарт". Пасажыры, якія стоўпіліся вакол вядомага госця, спрабавалі сфатаграфаваць яго. Учора Шварцэнегер планаваў сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Разам яны збіраліся наведаць аналаг амерыканскай Сіліконавай даліны — расійскі інавацыйны цэнтр "Сколкава".

Жонка прэзідэнта Польшчы паляцела дадому з трэцяй спробы

Польская дэлегацыя на чале з жонкай прэзідэнта Ганнай Камароўскай, якая прымала ўдзел у памятных мерапрыемствах пад Смаленскам, змагла вярнуцца ў Варшаву толькі з трэцяга разу.

Дэлегацыя прыбыла ў Расію 10 кастрычніка. Два самалёты са сваякамі загінулых у выніку красавіцкага крушэння прэзідэнцкага Ту-154 прыляцелі з Варшавы ў Віцебск, адкуль члены дэлегацыі на аўтобусах даехалі да Смаленска. Планавалася, што ў той жа дзень яны вернуцца ў Польшчу: самалёты павінны былі вылецець назад з Віцебска, аднак на адным з "Боінгаў" выявіліся непаладкі ў рухавіку. Неўзабаве для іх быў высланы запасны самалёт, аднак і на ім выявілася няспраўнасць. У выніку жонка прэзідэнта і людзі, якія яе суправаджалі, правялі ноч у Беларусі, пасля чаго за імі выслалі два ўрадавыя Embraer. Раніцай 11 кастрычніка дэлегацыя пакінула Віцебск і прызямлілася ў Варшаве.

Украіне прапанавалі размаўляць на трох мовах

Ва Украіне могуць увесці тры афіцыйныя мовы: украінскую, рускую і англійскую.

"Я б прапанавала такі некалькі нетрадыцыйны спосаб рашэння гэтай праблемы: зрабіць ва Ўкраіне тры афіцыйныя мовы — украінскую, рускую і англійскую", — расказала намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ганна Герман у інтэрв'ю аднаму з тэлеканалаў. Паводле яе слоў, гэтае новаўвядзенне дасць краіне цэлы шэраг пераваг. Так, англійская мова дазволіла б Украіне зрабіць "прарыў у свет". "Зробім ва-Украіне тры афіцыйныя мовы. І вы ўбачыце, як шмат моладзі будзе мець матывацыю вучыць больш сусветных моў", — падкрэсліла яна.

Супернікі гей-параду ўчынілі беспарадкі

Падчас гей-параду ў Бялградзе адбыліся масавыя беспарадкі з удзелам сотняў супернікаў шэсця. У выніку сутыкненняў пацярпела каля 90 чалавек, галоўным чынам паліцэйскія.

Удзельнікі беспарадкаў рабілі падпалы, закідвалі каменнем офісы, рабавалі крамы. Яны спрабавалі прарвацца да парламента, але былі спыненыя паліцыяй. Супернікі гей-параду закідвалі паліцэйскіх каменнем і бутэлькамі з гаручай сумессю. Паліцыя ў адказ выкарыстала слязісты газ. Затрымана каля сотні чалавек. У гей-парадзе, які стаў другім у гісторыі Сербіі, прынялі ўдзел каля тысячы чалавек.

Прыватны касмалёт здзейсніў першы палёт

Касмічны карабель для турыстаў здзейсніў свой першы палёт.

Падчас выпрабаванняў самалёт-носьбіт вывеў SpaceShіpTwo на вышыню больш за 13 тысяч метраў, пасля чаго касмічнае судна адстыкавалася і самастойна праляцела каля 11 хвілін пры выключаных рухавіках. Выхад карабля на касмічную арбіту па плане адклалі да наступнага выпрабавання. Палёты распісаныя на некалькі гадоў наперад: 370 будучых астранаўтаў ужо заплацілі кампаніі каля 50 мільёнаў долараў. Адно месца ў SpaceShіpTwo абыдзецца кожнаму турысту ў 200 тысяч долараў.

←Американец получит миллион долларов за «стриптиз» перед Обамой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика