Лукашэнка сустрэўся з Ху Цзіньтаа
Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі адкрываюць тэхнапарк у Чанчуні, belta.by |
Як паведамляе
Ён зазначыў, што гэта яго шосты візіт у Кітай. «На маіх вачах адбыліся асноўныя падзеі, якія вывелі вас у лідары сусветных дзяржаў. Мы ставімся да нашых поспехаў як да сваіх уласных», — падкрэсліў Лукашэнка.
У сваю чаргу Ху Цзіньтаа зазначыў, што гатовы абмяняцца думкамі па далейшым развіцці адносінаў, а таксама па іншых пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Старшыня КНР таксама падкрэсліў, што яму вельмі прыемна праз два гады зноў сустрэцца з прэзідэнтам Беларусі. Ху Цзіньтаа выказаў удзячнасць беларускаму калегу і ўсяму беларускаму народу ад імя ўрада і кітайскага народа за дапамогу ў пераадоленні наступстваў стыхійных бедстваў.
Вечарам быў дадзены абед у гонар прэзідэнта Беларусі ад імя Ху Цзіньтаа.
Апрача таго, 11 кастрычніка Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця зборачнай вытворчасці і сэрвіснага цэнтра сумеснага прадпрыемства ТАА «
Лукашэнка таксама правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам Кітайскай карпарацыі авіяцыйнай прамысловасці Лінь Цзамінам. Ён прапанаваў карпарацыі рэалізацыю праектаў у Беларусі. «Беларусь і Кітай — гэта сёння надзейныя і эфектыўныя партнёры. 20 гадоў таму мы не памыліліся, выбраўшы Кітай галоўным партнёрам для супрацоўніцтва. Вядома, такая гіганцкая краіна з такой гіганцкай эканомікай не можа не быць зацікаўлена ў прасоўванні сваіх інтарэсаў у Еўропе. Калі вы ідзяце ў Еўропу, то прыходзьце ў цэнтр Еўропы. Мы будзем вам актыўна дапамагаць і падтрымліваць у Беларусі», — сказаў Лукашэнка.
Паводле інфармацыі
Як нагадвае
Тавараабарот паміж дзвюма краінамі па выніках 2009 года склаў больш як 1 млрд. 255 млн. долараў. За сем месяцаў 2010 года — амаль 1 млрд. 68 млн. долараў, што складае 160,1% да паказчыка аналагічнага леташняга перыяду.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН