У Чанчуні (КНР) адкрыўся беларуска-кітайскі тэхнапарк

Источник материала:  
11.10.2010 09:32 — Новости Общества
У сталіцы кітайскай правінцыі Цзілінь горадзе Чанчуні 10 кастрычніка адбылася цырымонія адкрыцця Беларуска-кітайскаганавукова-тэхналагічнага парка, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах у Кітай напярэдадні накіравалася беларуская дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі (ДКНТ), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, тэхнапарка «Палітэхнік» і Цэнтра навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з правінцыямі КНР.

Паводле меркавання старшыні ДКНТ Ігара Войтава, тэхнапарк у Чанчуні — гэта перадусім платформа па міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. «Прадпрыемствы, зарэгістраваныя ў тэхнапарку, займаюцца прыкладнымі даследаваннямі, распрацоўкай і ўкараненнем высокіх і найноўшых тэхналогій», — падкрэсліў ён.

Асноўныя кірункі дзейнасці Беларуска-кітайскага тэхнапарка — фотаэлектроніка, лазерная тэхніка, новыя матэрыялы і энергетыка, тэхналогіі сельскай гаспадаркі і біятэхналогіі, інфарматыка. Парк сканцэнтруе свае намаганні на распрацоўцы сумесных інавацыйных праектаў, іх камерцыялізацыі і далейшым прасоўванні на рынкі Беларусі, Кітая і трэціх краін.

Чанчунь — трэці па велічыні і значнасці горад на паўночным усходзе КНР, які карыстаецца многімі дзяржаўнымі льготамі, што стымулююць яго эканамічнае і тэхналагічнае развіццё. У 1991 годзе рашэннем урада КНР у горадзе створана Зона развіцця высокіх і найноўшых тэхналогій. У чэрвені гэтага года ў Пекіне ў рамках міжурадавай беларуска-кітайскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій Ігар Войтаў і намеснік сакратара ўрада правінцыі Цзілінь Лі Дзіанхуа падпісалі Пагадненне аб стварэнні Беларуска-кітайскаганавукова-тэхналагічнага парка ў горадзе Чанчунь.

Падчас цяперашняга візіту Войтаў плануе таксама сустрэцца з кіраўніцтвам Камітэта па навуцы і тэхніцы і Тэхналагічнай біржы Шанхая, каб падпісаць пагадненні аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Партия Бакиева победила на выборах в Киргизии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика