Анатоль Сідарэвіч абраны старшынём БСДП (Грамада)
Удзел у галасаванні бралі 70 чалавек. На пасаду старшыні, апроч Анатоля Сідарэвіча, прэтэндавалі намеснік старшыні партыі генерал Валер Фралоў і старшыні уздзенскай суполкі Віктар Крываль.
За кандыдатуру А. Сідарэвіча прагаласавалі 35 чалавек (супраць — 33), за Фралова — 10 (супраць — 57), за Крываля — 7 (супраць — 61).
Старшыня з’езда Алег Трусаў, віншуючы сп. Сідарэвіча з абраннем на пасаду, зазначыў: «Віншую з прызначэннем і раю падчас старшынства забыцца на свой кепскі характар».
Разам з тым былы старшыня партыі Анатоль Ляўковіч заявіў, што не прызнае вынікаў з’езда і будзе працягваць сваю дзейнасць як старшыня партыі.«Гэты з’езд арганізаваў беспартыйны чалавек, і ён не мае права прадстаўляць арганізацыю», сказаў Ляўковіч, дадаўшы, што каб Анатоль Сідарэвіч, што ён вяртаецца ў шэрагі партыі, то пярэчанняў гэта б не выклікала.
Ляўковіч пакінуў з’езд.
З’езд працягвае працу, на пасаду першага намесніка прэтэндуюць Ігар Макоўскі, Валер Фралоў і Ірына Вештард.
Зміцер Панкавец