АБЗАЦ

Источник материала:  

Буйны скарб старажытных манетаў знойдзены ў Верхнядзвінску. Вяртаючыся з экскурсіі па горадзе, група ваеннаслужачых праходзіла міма каталіцкага касцёла Нараджэння прасвятой Багародзіцы, дзе зараз вядуцца земляныя работы. Адзін з салдатаў заўважыў торбачку, у якой аказаліся манеты. Усяго было налічана 392 манеты рознага наміналу, датаваных 1557—1564 гадамі. Скарб перадалі ў міліцыю для ўстанаўлення яго гістарычнай і культурнай каштоўнасці.

Партыю нічыйнага алкоголю коштам 63 млн рублёў выявiла мiлiцыя ў гарадскiм пасёлку Станькава Дзяржынскага раёна. На адным са складаў знаходзiлася 8080 бутэлек вiна па 0,5 л, 5192 бутэлькi вiна па 0,7 лiтра, 320 бутэлек лiкёру, больш за паўтары тысячы бутэлек гарэлкi. Уласнiк прадукцыi не ўстаноўлены.

Няўдачай скончылася спроба двух расіян незаконна вывезці з Беларусі 21 т бульбы. У в. Сталовічы Баранавіцкага раёна міліцыя спыніла аўтамабіль МАН, якім кіраваў індывідуальны прадпрымальнік з Тульскай вобласці. Суправаджальных дакументаў на груз у яго не аказалася. Тавар канфіскаваны, яго папярэдні кошт — Br21 млн. Вядзецца праверка супрацоўнікамі падатковых органаў.

У Малдове ініцыявалі працэдуру банкруцтва адзінага ў краіне вытворцы херасных вінаў — АТ "Вінур Ялавень". Эканамічная апеляцыйная палата Кішынёва распачала адпаведны працэс. На тэрыторыі былога СССР херас у прамысловых маштабах (каля 21 млн дал штогод) вырабляў толькі Ялавенскі вінзавод. Віно (херас) тут вырабляецца па класічнай іспанскай тэхналогіі.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   Каля ста тысячаў гарбузоў, сабраных на ферме ў Вермонце (ЗША), змыла ў раку Канэкцікут. Як расказала гаспадыня фермы Маргарэт Глэдстоўн, гарбузы былі сабраныя і чакалі транспарту, які павінен быў развезці іх заказчыкам. Аднак дачакацца транспарту сабранаму ўраджаю так і не ўдалося — гарбузы знесла ў раку ў выніку праліўных дажджоў, што прайшлі некалькі дзён таму. Частку змытага ўраджаю ўдалося сабраць у 25 км унізе па рацэ. Каля 4 тыс. гарбузоў вылавілі з вады і склалі на пляжы. Двое з тых, хто лавіў гарбузы, прыслалі Маргарэт грошы за гародніну. Акрамя таго, яе калегі з іншых фермаў прапанавалі кампенсаваць страты са сваіх уласных запасаў гарбузоў. Аднак на ферме ў Вермонце ўпэўненыя, што змогуць і самі выканаць усе ранейшыя замовы, нягледзячы на страты.

←Сяргей Мартынаў і Юзаф Томка абмеркавалі візыт Бенедыкта XVI

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика