У суботу ў Мінску можна бясплатна наведаць паўсотні розных курсаў
08.10.2010 16:20
—
Новости Общества
8 кастрычніка ў Мінску пачаў працу III Фестываль нефармальнай адукацыі. У ім бяруць удзел больш за 250 прадстаўнікоў грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных, асветніцкіх арганізацый з Беларусі і замежных краін. Мэта фестывалю – роля арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнні якасці жыцця.
Найбольш цікавым днём будзе 9 кастрычніка – Дзень адчыненых дзвярэй. Кожны чалавек зможа бясплатна наведаць дзясяткі розных курсаў і трэнінгаў. Сярод іх – аратарскае і акторскае мастацтва, рамёствы, моладзевае прадпрымальніцтва, арыгамі і нават тайскі масаж.
Фестываль праходзіць па адрасе: праспект Газеты “Праўда”, 11. Падрабязная праграма курсаў – на сайце "Адукатар".