Лукашэнка: Усе падарункі Папы Бенедыкта XVI знаходзяцца на
Паміж дзяржавай і каталіцкай царквой склаліся добрыя адносіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з папскім легатам кардыналам Ёзафам Томкам.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выбудоўвае добрыя адносіны з каталіцкай царквой. «Не помню, каб у нас былі супярэчнасці паміж канфесіямі, дзяржавай і канфесіямі. Мы стараемся падтрымліваць мір, таму што гэта аснова стабільнасці дзяржавы. А без стабільнасці не можа быць ні дабрабыту, ні працвітання. У гэтым сэнс усёй нашай палітыкі і ўзаемаадносін нашага кіраўніцтва, улад, у тым ліку і з каталіцкай царквой», — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў папскага легата, што каталіцкая царква можа не хвалявацца за сітуацыю, якая складваецца вакол яе ў Беларусі.
«Мая палітыка абсалютна адкрытая ў адносінах да каталіцкай царквы», — дадаў ён.Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць падзяку Папу Рымскаму Бенедыкту XVI за тое, што ён прыслаў у Беларусь «свайго бліжэйшага паплечніка і саратніка». «Спадзяюся, што ў вас застануцца добрыя ўражанні аб нашай краіне і нашым народзе, — адзначыў ён. — Хацеў бы пажадаць працвітання вашай царкве, і каб мы ніколі не мелі ніякіх праблем, як не маем іх і цяпер з каталіцкай царквой, таму што сотні тысяч нашых суайчыннікаў належаць да гэтай канфесіі».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюза Беларусь займае другое месца пасля Літвы па колькасці«Гэта аб многім сведчыць, бо сотні тысяч нашых людзей — вернікі. Нашы католікі вельмі прынцыповыя, сумленныя і вельмі веруючыя людзі. Урад і я абавязаны ўлічваць гэты фактар», — сказаў ён, дадаўшы, што дзяржава выбудоўвае добрыя адносіны з каталіцкай царквой.
Звяртаючыся да Ёзафа Томкі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Прашу перадаць майму добраму, я спадзяюся, сябру, Папу Рымскаму Бенедыкту XVI самыя лепшыя пажаданні. Я вельмі добра помню ўсе моманты нашай сустрэчы і нашу размову.
Усе падарункі Папы Бенедыкта XVI знаходзяцца на самым бачным месцы, і хто б ні заходзіў да мяне ў дом, яны бачаць гэтыя падарункі».У сваю чаргу папскі легат перадаў найлепшыя пажаданні Папы Рымскага прэзідэнту Беларусі і ўсяму беларускаму народу. «Адчуваю, што прыехаў у цудоўную сям’ю», — сказаў ён. Ёзаф Томка адзначыў, што ў яго вельмі добрая нагода для паездкі — святкаванне
БЕЛТА