Абярэгі маладых

Источник материала:  

Вельмі пажадана, каб на працягу ўсёй вясельнай імпрэзы з маладымі былі надзейныя засцярогі.

 На маладых павінны быць надзетыя крыжыкі.

Акрамя гэтага, нявесце лёгка схаваць у складках свайго адзення маленькі абраз Дзевы Марыі, а жаніху — пакласці ў левую нагрудную кішэню маленькі абраз Ісуса Хрыста (абразы могуць быць імяннымі).

Каб маладых не ўраклі падчас вяселля, ім прышпільвалі на адзенне са сподняга боку па шпільцы, чырвонымі ніткамі вышывалі невялікі крыжык, укладвалі ў абутак лісце рабіны, а ў кішэні — яе плады. Таксама ў кішэні сыпалі трохі чацвярговай солі ці асвячоны спасаўскі мак.

 Адным з самых магутных абярэгаў для нявесты лічыўся пояс (стужка, нітка) чырвонага колеру, якім падпяразвалі нявесту, перш чым апрануць вясельны строй.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Белорусский писатель: В Белоруссию возвращается русофобия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика