Лідзія Ярмошына: "Пакуль скаргаў на перашкоды ў зборы подпісаў няма"

Источник материала:  

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў Гомелі адзначыла, што на дадзены момант за афіцыйнай акрэдытацыяй у якасці міжнародных назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь звярнуліся толькі першыя назіральнікі з краін СНД — гэта кіраўнік місіі Сяргей Мікалаевіч Лебедзеў і некалькі супрацоўнікаў апарата Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі. Сама місія пачне працу 20 кастрычніка.

— Што тычыцца ОБСЕ, то пакуль анкеты не прадастаўляліся, і місія ОБСЕ у краіне пакуль не працуе, — адзначыла Лідзія Ярмошына. — У Мінску кампанія па зборы подпісаў ідзе вельмі актыўна. У Цэнтральную камісію не паступіла ніводнай скаргі аб перашкодах ініцыятыўным групам у зборы подпісаў. Усе вусныя звароты — іх было некалькі — разгледжаныя, усе прэтэнзіі знятыя. У асноўным гэта канфлікты гандлёвых прадпрыемстваў і тых ініцыятыўных груп, якія побач збіраюць подпісы. Мы імкнёмся пракантраляваць нават сітуацыю і канфлікты, якія асвятляюцца ў інтэрнэце. На шчасце, большасць з іх аказаліся пустышкамі. Гэта ні больш ні менш як спробы дыскрэдытаваць ход выбарчай кампаніі напярэдадні прыезду міжнародных назіральнікаў.

— Ці ёсць парушэнні, звязаныя з датэрміновай агітацыяй?

— У нас няма паняцця "датэрміновая агітацыя". Тым не менш, у нас не прадугледжана зараз укладаць грошы ў інфармацыйныя плакаты і лістоўкі і раздаваць іх. Усё, звязанае з агітацыяй, што прадугледжвае закон, належыць кандыдатам і іх давераным асобам. У нас пакуль няма ні кандыдатаў, ні давераных асобаў. Гэта толькі асобы, якія вылучаюцца. Тут можна гаварыць пра масавае разыходжанне інфармацыйных лістовак агітацыйнага зместу, якія вырабленыя невядома дзе і невядома за чые грошы. Усе яны агітуюць на карысць аднаго з прэтэндэнтаў.

— Ці будуць праходзіць тэледэбаты паміж кандыдатамі?

— Не толькі тэле-, але і радыёдэбаты. Са студзеня ўступілі ў сілу змяненні ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, мы прадугледжваем магчымасць тэле- і радыёдэбатаў. Праўда, яны не абавязковыя, яны, можна сказаць, факультатыўныя. Калі кандыдат ці давераныя асобы не пажадаюць, значыць, дэбатаў не будзе. Гэта дадатковы час. Пры гэтым асобам, якія пажадаюць удзельнічаць і ў гэтай форме агітацыі, час для адзіночных выступленняў скарачацца не будзе. На наступным тыдні цэнтральная камісія збіраецца прыняць пастанову аб выкарыстанні дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі для перадвыбарнай агітацыі і ўмовы, на якіх будуць праводзіцца тэле- і радыёдэбаты. Яны будуць праводзіцца дзесьці на працягу гадзіны, і гэта будзе не сварка паміж 2-3 кандыдатамі, гэта будзе бліц-апытанне, калі кандыдаты павінны будуць прадэманстраваць свой погляд на самыя галоўныя пытанні жыцця краіны. Наколькі больш пераканаўчым будзе кандыдат, настолькі больш сімпатый будзе ў выбаршчыкаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Белорусский писатель: В Белоруссию возвращается русофобия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика