Герашчанка не тоне

Источник материала:  
07.10.2010 14:15 — Новости Общества
Віцебскі чыноўнік б"е трывогу пра нарастанне русафобіі ў Беларусі.

Герашчанка не тоне

Начальнік аддзела па справах моладзі ў Віцебску Андрэй Герашчанка ў лютым праславіўся дзякуючы скандальнаму інтэрв’ю пра штучнасць беларускай мовы і культуры. Чыноўнік па-ранейшаму працуе ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. І працягвае рабіць заявы.

1 кастрычніка чыноўнік, які па сумяшчальніцтве старшынюе ў грамадскім аб’яднанні «Русский дом», выступіў у Мінску на канферэнцыі расійскіх суайчыннікаў. Герашчанка заявіў, што на тле «пагаршэння расійска-беларускіх адносін, і складанасцяў асабістых кантактаў кіраўнікоў Расеі і Беларусі нацыяналістычныя колы ўнутры Беларусі пачалі кампанію па «ўкраінізацыі» Беларусі з усім уласцівым гэтаму працэсу букетам — русафобіі, суверэнізацыяй і разваротам Беларусі ў бок Еўрасаюза». Ён дадаў, што гэтыя працэсы пачаліся не сёння і нагадаў пра падзеі лютага, калі пасля ягонага інтэрв’ю супраць яго «была разгорнутая агрэсіўная кампанія цкавання і пераследу». Чыноўнік заявіў, што дзякуючы падтрымцы шэрагу фондаў, інтэрнэт-рэсурсаў і пасольству РФ у Беларусі ён «атрымаў маральную перамогу над нацыяналістамі». Аднак, чыноўнік не выключае, што «справа Герашчанкі» атрымае працяг у самы бліжэйшы час».

Герашчанка нагадаў, што ў снежні ў яго заканчваецца кантракт, а таму гэтым могуць скарыстацца. Ён заявіў таксама, што нямала прарасейскіх палітыкаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх дзеячаў страцілі працу і адчулі на сабе ціск з боку «нацыяналістычных элементаў». Аднак імёны «ахвяраў» чыноўнік не агучыў.

Герашчанка б’е трывогу: «Нацыяналісты, выкарыстоўваючы цяперашняе пагаршэнне расійска-беларускіх узаемаадносін, разгарнулі магутнае наступленне на прарасейскіх грамадскіх дзеячаў, імкнучыся перахапіць ініцыятыву, згубленую імі пасля прайгранага рэферэндуму 1996 года, калі расейская мова здабыў статус дзяржаўнай (насамрэч, Ганебны рэферэндум, які замацаваў двухмоўе, адбыўся ў 1995 г. — nn.by).

Чыноўнік згадаў пра актыўнасць польскай меншасці («Польшча адкрыла ў Беларусі больш за 40 польскіх дамоў — устаноў культуры, якія аказваюць сур’ёзны ўплыў на этнакультурных сітуацыю»). Пры гэтым ён лічыць неабходным стварэнне «адпаведных расійскіх культурных установаў, каб забяспечыць развіццё і захаванне мясцовай расійскай культуры».

Герашчанка апелюе да Лукашэнкі: «Калі ж будзе працягвацца відавочная і прыхаваная русафобія, стогны пра «пагрозы з Усходу» і заклікі да максімальнай «суверэнізацыі», ні да чаго добрага гэта не прывядзе. Думаю, гэта разумее і дзеючы прэзідэнт А. Р. Лукашэнка».

Нагадаем, што скандальныя заявы старшыні «Русского дома» выклікалі рэзкую рэакцыю як незалежнага грамадства, так і афіцыйных асоб. Чыноўніку параілі звольніцца, але ён дагэтуль працягвае працаваць на дзяржаўнай пасадзе.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Уголовное дело будет возбуждено в отношении черного копателя из Бреста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика