Адны міліцыі давяраюць, другія правяраюць
Не памятаю ўжо дакладна, у чым там была справа, і што прымусіла чалавека ў форме падняць руку хоць і на п’янага, але абсалютна не агрэсіўнага грамадзяніна… Тым не менш факт меў месца. Было і трывіяльнае вырашэнне сітуацыі — міліцыянер адкупіўся. Думаю, у любой сферы дзейнасці могуць трапляцца несумленныя людзі. Аднак вельмі важна, каб далёка не кожны з нас ведаў падобныя прыклады, а ў выпадку іх выяўлення вінаватыя абавязкова атрымлівалі па заслугах.
Паводле леташніх звестак, сабраных аддзелам маніторынгу галоўнага
Намеснік начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Ігар Сяўрук сцвярджае, што праблемы ў самой праваахоўнай сістэме няма. Іншая рэч — «факты, якія носяць адзінкавы характар». І кожны такі факт сур’ёзна разбіраецца. Л
етась у пракуратуру ад грамадзян паступіла звыш 200 зваротаў, звязаных з прымяненнем незаконных метадаў дазнання і следства, аднак у выніку аб’ектыўным быў прызнаны толькі адзін факт.З 61 звароту, што паступіў на працягу шасці месяцаў гэтага года, абгрунтаваным быў прызнаны таксама толькі адзін факт.
Наогул у МУС штогод паступае каля 5 тысяч скаргаў на дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пацвярджаецца з гэтай колькасці не больш за 1 працэнт.«Намнога больш мы выяўляем самі падчас службовых, ініцыяваных нашай службай, праверак, — тлумачыць намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Аляксей Юстус. — З сотні ўчыненых у гэтым годзе работнікамі міністэрства злачынстваў 80 працэнтаў выявіла наша служба. У асноўным размова ідзе пра злачынствы супраць інтарэсаў службы — перавышэнне службовых паўнамоцтваў, службовы падлог, халатнасць…».
На думку спадара Юстуса, нельга гаварыць пра зніжэнне ўзроўню даверу. Іншая справа, праваахоўныя органы — органы карныя, і наўрад ці пакараная штрафам асоба застанецца ў выніку ўдзячнай. Сцвярджаецца, што ўзровень самакантролю ў сучасных прадстаўнікоў праваахоўных органаў значна вышэйшы, чым быў яшчэ некалькі гадоў таму. Цяпер веды міліцыянераў маюць добры юрыдычны падмурак. За работай ДАІ, напрыклад, праводзіцца тайны нагляд, у выніку якога могуць звальняцца тыя, хто не прыцягнуў вінаватых да адказнасці. З другога боку, у ДАІ наогул да праблемы з хабарніцтвам падышлі комплексна: да адказнасці прыцягваецца і той, хто ўзяў хабар, і той, хто яго даў.
Паводле «ўнутраных» апытанняў, усе супрацоўнікі МУС перакананыя, што калі яны здзейсняць злачынства, то рана ці позна яно абавязкова будзе выяўлена. Усё таму, што працэс падрыхтоўкі кадраў зараз таксама не такі, як раней. На спецыяльных псіхалагічных трэнінгах у Акадэміі вядуцца, напрыклад, размовы па тэме «дастойна — не дастойна паводзін міліцыянера».
Асноўныя функцыі прадстаўнікоў аховы правапарадку зводзяцца, як вядома, да кантролю за гэтым самым парадкам, прыцягненнем да адказнасці яго парушальнікаў і аказанню дапамогі грамадзянам. Паводле слоў старшыні праваахоўнай грамадскай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алега ГУЛАКА, аналіз скаргаў, якія паступаюць ад грамадзян на адрас МУС, паказвае, што сапраўды нярэдка размова ідзе аб «прафесійных скаржніках», аднак у шэрагу выпадкаў «мы бачым, што дыму без агню не бывае… Здараецца, што на першым месцы аказваецца абарона гонару мундзіра, а не інтарэсаў грамадзян».
Святлана Барысенка, Звязда