Адзенне маладых

Источник материала:  

Згодна з беларускай народнай традыцыяй у адзенні жаніха і нявесты дамінаваў белы (светлы, шэры) колер, які сімвалізаваў пераход маладых з аднаго стану ў іншы, у нашым выпадку — з юнацкасці ў сталае сямейнае жыццё. Аднак адзенне і жаніха, і нявесты складалася з элементаў (пояс, упрыгожванні і да т. п.), якія былі выкананыя з прысутнасцю чырвонага колеру — імі маладыя "экраніравалі" (засцерагалі) сябе ад прысутных.

 Белую шлюбную сукенку з вэлюмам мае права апрануць толькі цнатлівая нявеста. У адваротным выпадку яна падбірае сабе сукенку іншага колеру (бэжавую, ружовую, блакітную і г. д.).

 Калі нявеста цяжарная, то яна павінна апрануць убор, у якім будзе дамінаваць чырвоны колер, які з'яўляецца, па народных уяўленнях, надзейным энергетычным абярэгам ад вачэй прысутных на вяселлі людзей. Па гэтай жа прычыне строй чырвонага колеру апранала нявеста на другі дзень вяселля, бо пасля першай шлюбнай ночы яна магла стаць носьбітам новага жыцця.

 Сёння вясельная мода прапануе самыя разнастайныя мадэлі сукенак для нявест. Аднак, выбіраючы святочны ўбор, не забывайце, што вясельная сукенка — гэта не проста строй для звычайнай сяброўскай вечарынкі ці свецкай бяседы. Паказваючы ўсё хараство сваёй постаці дзякуючы глыбокаму дэкальтэ і максімальна адкрытым плячам, нявеста робіць сябе зусім неабароненай у плане адмоўнага энергетычнага пасылу, а папросту — сурокаў.

 Сёння існуе шэраг вясельных салонаў, якія прапануюць жаніхам і нявестам адзенне напракат. Варта задумацца, перш чым перасягнуць парог такога салона: якую энергетыку "пакінуў" папярэдні жаніх і нявеста той сукенцы, якую вам прапануюць? Шчасце ўзяць напракат немагчыма, а вось чужыя беды і няшчасці — колькі заўгодна.

 Каб вясельнае адзенне прынесла вам толькі шчасце, паспрабуйце захаваць рэшту пасля яе набыцця і не траціць як мага даўжэй.

 Нядобразычліўцы могуць наклікаць на вас шмат бед і няшчасцяў, выкарыстоўваючы вясельнае адзенне, фату, заручальныя пярсцёнкі. Таму неабходна старанна берагчы іх і не даваць прымяраць іншым людзям.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Вступила в силу новая редакция закона «О туризме»: в договоре можно прописать даже количество полотенец в гостиничном номере

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика