Сухарэнка вярнуўся ў Мінск

Источник материала:  
05.10.2010 11:01 — Новости Общества
Цяпер сын былога старшыні Камітэта дзяржбяспекі Беларусі, а зараз — пасла Беларусі ў Арменіі Сцяпана Сухарэнкі працуе ў МЗС на кіруючай пасадзе.

Хаця прыблізна яшчэ год таму Андрэй Сцяпанавіч Сухарэнка займаў пасаду першага сакратара прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Радзе Еўропы ў Страсбургу.

У МЗС, паводле нашых звестак, Андрэй Сухарэнка па-ранейшаму адказвае за дачыненні Рады Еўропы з Беларуссю.

Для сына Сухарэнкі новая пасада, безумоўна, з’яўляецца павышэннем. Аднак складана сказаць адназначна, ці з радасцю пакідаў малады дыпламат свабодную Францыю.

А вось былы начальнік Сухарэнкі-малодшага Андрэй Бушыла, які таксама ўжо не першы год прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў Савеце Еўропы, пакуль сваю пасаду захаваў.

Дарэчы, калісьці Беларусь у Рады Еўропы прадстаўляў цяперашні кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Цяпер яго народная малва сватае ў міністры замежных спраў Беларусі. Праўда, калі Макей і сапраўды зменіць Сяргея Мартынава, то гэтае прызначэнне наўрад ці будзе лагічным для ўлады напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Падзяліцца навіной: 
Марына Коктыш, Народная Воля

←Сёння завершыцца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика