Беларусбанк з 1 кастрычніка зніжае стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на будаўніцтва жылля

Источник материала:  

ААТ "ААБ Беларусбанк" з 1 кастрычніка 2010 года зніжае працэнтныя стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах з фізічнымі асобамі ў беларускіх рублях на фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў, паведамілі ў банку.

У прыватнасці, для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на дату атрымання крэдыту, стаўка зніжана да 17 працэнтаў гадавых з выплатай працэнтаў шляхам унясення раўнамерных узносаў у перыяд пагашэння. Для грамадзян, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў на дату атрымання крэдыту, стаўка зменшана да 21 працэнта гадавых з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам.

Паводле даных на пачатак верасня, астатак запазычанасці па крэдытах фізічных асобаў у Беларусбанку складаў Br13,9 трлн. Колькасць дзеючых крэдытных дагавораў — больш як 810 тыс., гэта значыць, на 1 тыс. працаздольных грамадзян прыпадае 175 крэдытаатрымальнікаў. Сярэдняя запазычанасць на аднаго крэдытаатрымальніка складае Br17,2 млн.

На крэдытаванне грамадзян на льготных умовах для рэалізацыі адной з важнейшых сацыяльна значных дзяржаўных праграм — жыллёвага будаўніцтва — з пачатку года накіравана Br3,6 трлн, або 64 працэнты гадавога аб'ёму.

←Контролеров в транспорте станет вдвое больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика