Сонечна і холадна

Источник материала:  

Праз два тыдні магчымы першы снег

Моцны скандынаўскі антыцыклон на працягу ўсяго тыдня будзе падтрымліваць на тэрыторыі Беларусі сухое,але халоднае надвор'е, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.

Вецер усходні ўмераны, у сераду па захадзе краіны — парывісты. Уначы і раніцай у нізінах магчымы непрацяглы туман. Арктычнае паветра прынясе нам сур'ёзныя замаразкі ўначы да мінус 5. Удзень будзе сонечна, але не больш за 7—13 цяпла. Такі кліматычны рэжым на 3—5 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму. Прыкладна такі характар надвор'я захаваецца і ў выхадныя. У сувязі з маштабнымі замаразкамі сіноптыкі перадаюць рэгіёнам штармавое папярэджанне з рэкамендацыямі не пакідаць на адкрытым паветры павыкопваную бульбу і іншыя караняплоды.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, прыкладна ў другой палове месяца да нас зноў пачнуць рухацца атлантычныя цыклоны. Часам будуць ісці дажджы. А вось на фоне замаразкаў раніцай і ўначы магчымы першы снег. Мабыць, другой хвалі бабінага лета мы ўжо не ўбачым.

Сяргей КУРКАЧ.

←Контролеров в транспорте станет вдвое больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика