У
Акцыя абароны касцёла Святога Язэпа працягваецца ўжо
Удзельнікі акцыі сабралі шэсць з паловай тысяч подпісаў у абарону касцёла і кляштара, склалі больш за дзесяць зваротаў у дзяржаўныя ўстановы з патрабаваннем аддаць святыню вернікам, правялі круглы стол з удзелам прадстаўнікоў Касцёлу.
Нягледзячы на затрыманні ў першыя дні, людзі ўсё роўна збіраліся каля касцёла, і ўлады ўрэшце мусілі прымірыцца з бестэрміновай штодзённай акцыяй. Перад абаронцамі ўжо выступілі кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, Рыгор Костусеў, Алесь Міхалевіч і Мікалай Статкевіч, моладзевыя лідары Зміцер Дашкевіч, Франак Вячорка, Андрэй Кім, Мікола Дземідзенка, Наста Палажанка, вядомыя барды Андрэй Мельнікаў, Таццяна Беланогая, Зміцер Бартосік, паэтка Валярына Кустава.
У аўторак, 5 кастрычніка, а 19 гадзіне перад абаронцамі касцёла выступіць Уладзімір Арлоў, а ў сераду — беларускамоўны рэпер Vincent.
Прэс-служба БХД