04.10.2010 16:45
—
Новости Общества
На 11 кастрычніка ў Гродзенскім абласным гаспадарчым судзе прызначаны разгляд справы пра банкруцтва фірмы «Палоніка». Банкруцтва «Палонікі» патрабуе начальнік падатковай інспекцыі Ленінскага раёна Гродна Аляксандр Янкевіч.
Як інфармуе БелаПАН, падатковая інспекцыя наклала на «Палоніку» штраф каля 40 тысяч долараў. «Палоніка» займалася навучаннем жыхароў Гродна польскай мове, арганізацыяй канцэртаў і іншых мерапрыемстваў.
На думку актывіста незарэгістраванага Саюзу палякаў Андрэя Пачобута, улады наўрад ці адразу зачыняць фірму.
«Я думаю, што яшчэ працягнецца гісторыя „Палонікі“, а не скончыцца
Фірму «Палоніка» ўлады вінавацяць у атрыманні гуманітарнай дапамогі і нявыплаце з яе падаткаў.
Падзяліцца навіной: