Лукашэнка вярнуў Ірыну Абельскую ў склад Міжведамаснай камісіі
04.10.2010 09:55
—
Новости Общества
Кіраўнік краіны падпісаў указ, паводле якога маці самага вядомага ў краіне хлопчыка Ірына Абельская ізноў стала намеснікам старшыні Міжведамаснай медыцынскай камісіі.
Нагадаем, што камісія была створаная ў 1999 годзе ў мэтах медыцынскага абследавання кіруючых супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, пасады якіх уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. Камісія можа па медыцынскіх паказчыках забракаваць любога кандыдата на пасаду, а таксама паставіць пытанне аб адпаведнасці пасады таго або іншага кіруючага чыноўніка, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Ежедневник».
Падзяліцца навіной: