Свет сімвалаў. Шматлікія рэчы з дзяржаўнай сімволікай Беларусі можна набыць у новай сталічнай краме

Источник материала:  
Свет сімвалаў.
Шматлікія рэчы з дзяржаўнай сімволікай Беларусі можна набыць у новай сталічнай краме

Калі наступным разам прыедуць родныя з Літвы і спытаюцца, дзе купіць на памяць сувенір з сімвалам Беларусі, больш не прыйдзецца бегаць па гандлёвых кропках Мінска — досыць прыйсці на праспект Незалежнасці, 77. Учора там адкрылася спецыялізаваная крама выдавецтва “Беларускі Дом друку” “Свет сімвалаў”. У асартыменце — тавары з беларускай сімволікай.

— Гэта новая старонка ў гісторыі нашага прадпрыемства, — расказвае генеральны дырэктар Беларускага Дома друку Раман Алейнік. — Мы друкавалі на паперы, кардоне, займаліся ўпакоўкай і пластыкай. А цяпер будзем вырабляць  прадукцыю па тэхналогіі друку на тканіне. Наша мэта — у першую чаргу задаволіць патрэбы дзяржавы ў сцягах, гербах і іншай прадукцыі з сімволікай.Салон-крама “Свет сімвалаў” адкрыты па даручэнні Прэзідэнта Беларусі.— У вельмі сціслыя тэрміны ўдалося запусціць вытворчасць, напоўніць стэнды прадукцыяй, — расказвае намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Юрый Назараў. — Праца зроблена якасна і годна. Вядома, выраб дзяржаўнай сімволікі патрабуе пільнай увагі. Неабходна дакладна захаваць прапорцыі, каларыстыку. У Беларускага Дома друку гэта атрымліваецца выдатна.Чалавек, які прыйшоў у краму, можа купіць не толькі прадукцыю выдавецтва, але

і іншых беларускіх прадпрыемстваў, звязаную з дзяржаўнай сімволікай. “Галаграфічная індустрыя”, напрыклад, прадаставіла краме лямпы на галаграфічнай аснове з выявай беларускага герба, брэсцкая фабрыка сувеніраў “Славянка” — разьбяныя падстаўкі пад сцягі. Між тым Дом друку прапаноўвае і камерцыйную прадукцыю: календары з выявай Белавежскай пушчы, карціны Шагала, надрукаваныя на тканіне...— Упершыню ў рэспубліцы мы вырабілі сцяжкі на аўтамабілі, — Раман Алейнік дэманструе наведвальнікам крамы невялікі сцяжок са слоганам “Я люблю Беларусь”. — Ёсць такія ж з выявай беларускай сімволікі. Ідэю аўтамабільных сцяжкоў мы падгледзелі ў замежных краінах, дзе на масавыя і дзяржаўныя святы іх мацуюць на машыны. Яны прыгожа развяваюцца падчас язды, надаюць дынаміку святу. У салоне працуе дызайнер. Ён дапамагае вызначыцца з пакупкай і аформіць заказ. Да прыкладу, прыйшоў заказчык — бацька шматлікага сямейства, які хоча пазначыць кожнае дзіця індывідуальнай майкай. Дызайнер стварае сюжэт, заказчык згаджаецца, і эскіз адпраўляецца ў друк. Праз некалькі гадзін можна забіраць гатовы выраб.— Ёсць у асартыменце і ўтылітарныя рэчы, — расказвае Раман Алейнік. — Да прыкладу, жалюзі з тканіны. Можам нанесці на іх цікавы пейзаж ці партрэт чалавека.У планах новага салона — супрацоўніцтва з дызайн-студыямі, Домам моды, Міністэрствам культуры.— Мы можам вырабляць дэкарацыі для спектакляў, плакаты на святы, вулічныя сцягі, — гаворыць генеральны дырэктар Дома друку. — Новае абсталяванне дазваляе друкаваць на тканіне шырынёй 3 метры 20 сантыметраў. У Беларусі такога больш няма, максімум — 1,5 метра.Даўжыня тканіны неабмежавана: сваёй прадукцыяй Беларускі Дом друку можа абматаць нават стадыён “Дынама”.

←Справедливость в обществе и порядок во всем. Президент рассказал российским журналистам о секретах успешного развития Беларуси, прокомментировал взаимоотношения с Россией и объяснил, почему не намерен передавать власть по наследству

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика