Восень і Ясень

Источник материала:  

Восень і ЯсеньВосень і ЯсеньУ Беларусі назвы населеных пунктаў, асабліва вёсак, найбольш паходзяць ад парод дрэў. Паводле статыстычных дадзеных, найбольшая колькасць назваў звязаная з бярозаю — 93 населеныя пункты — Бярозы, Бярозкі, Бярозаўкі... Крыху менш, прыблізна 80, утворана ад ліпы — Ліпа, Ліпаўка, Ліпавое.... Вішань, Вішнёвак, Вішанак — амаль пяцьдзясят. Клёнаў і яблынь — прыблізна аднолькава — па дзясятку. Не пакрыўджаны і ясень. На абсягах Бацькаўшчыны я налічыў 21 населены пункт, назвы якіх утвораны ад гэтай пароды — Ясені, Ясенеўка, Ясенец. Толькі 7 з іх проста Ясень. Таму трэба абазначыць, што гэты лірычны восеньскі рэпартаж зроблены ў самым заходнім з усіх Ясеняў — у Пружанскім раёне на Брэстчыне.

Сёлета ў Ясені багатая восень — грыбная, яблычная, мядовая, бульбяная і гарбузовая. Крыху журавінавая. Крыху, таму што на балотах шмат вады і дабрацца да ягад зможа не кожны. Што адметна, вёска зусім не ясеневая. Дрэвы, якія адразу кідаюцца ў вочы, — дубы і канадскія клёны. Назва Ясень — таямніца, якую разгадаць не здольны нават старэйшы жыхар вёскі, былы ляснічы Фёдар Саевіч (на фотаздымку з яблыкамі). У сваіх назіральных апісаннях прыроды, выдадзеных невялікім зборнікам, пенсіянер апавядае, што вёска з'явілася ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, — як кардон, дзе жылі леснікі-вартавыя. А вось пра паходжанне назвы — ні слова. Але і без гэтага ўсё зразумела і відавочна.

Восень і ЯсеньДагэтуль Ясень з'яўляецца варотамі ў Белавежскую Пушчу. Па-ранейшаму тут жывуць леснікі, егеры, вартавыя на КПП. А клопаты ў іх тыя ж, што і ў любой іншай вёсцы — напаліць хату, накарміць дзяцей, управіцца па гаспадарцы... Падрыхтаваць агароды да вясны і нарабіць яблычнага соку (на фотаздымках). І не забыць парадавацца сонечным дзянькам бабінага лета.

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

←С четвертого октября изменяется схема маршрутов общественного транспорта Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика