Пазьняк і Някляеў наведалі

Источник материала:  
30.09.2010 23:29 — Новости Общества
30 верасьня на сцэне варшаўскага тэатру «Рампа» — прэм’ера: беларускі рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін прадставіў па-польску «Пінскую шляхту», а адну з галоўных роляў у спэктаклі выканаў купалавец Віктар Манаеў.

Заля варшаўскага тэатру «Рампа» была амаль цалкам запоўненая. Сярод гасьцей былі вядомыя ў Польшчы людзі і знаныя беларусы. Быў Зянон Пазьняк. Быў таксама Уладзімер Някляеў, які напісаў тэксты песьняў да пастаноўкі Пінігіна. Спэктакль з энтузіязмам быў сустрэты гледачамі, бо, як казалі ў кулюарах, тэма спэктаклю — па-за часам. А прысутныя тут беларусы таксама адзначалі, што тэму «Пінскай шляхты» можна перанесьці на сучасную сытуацыю ў Беларусі.

Сама наватарская пастаноўка Пінігіна таксама зрабіла ўражаньне, асабліва апошнія, фінальная сцэна, калі пінчукі стаялі абсалютна абадраныя прадстаўніком царскіх уладаў, але — стаялі са сьцягамі, са сваімі шляхецкімі гэрбамі.

Увогуле, прэм’ера «Пінскай шляхты» у Варшаве — гэта вялікая культурная падзея. Па ўсёй Варшаве — вялізныя плякаты спэктаклю. Прысутнічалі здымачныя групы тэлебачаньня, выдадзены адмысловы каляровы альбом. Акрамя спэктаклю, у будынку тэатра «Рампа» адчынілася выстава васьмі беларускіх мастакоў.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Госнаградами отмечены 42 человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика