Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў

Источник материала:  
30.09.2010 15:04 — Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка 30 верасня разгледзеў шэраг кадравых пытанняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Дамашкевіча Мікалая Фёдаравіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Касячэнкі Рыгора Паўлавіча — першым намеснікам міністра спорту і турызму;

Нерада Сяргея Міхайлавіча — намеснікам міністра спорту і турызму;

Кармазіна Вадзіма Пятровіча — дырэктарам дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму;

Васільева Ігара Юр’евіча — першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;

Кудрэвіча Ігара Аляксеевіча — кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска;

Макара Ігара Мікалаевіча — старшынёй Горацкага райвыканкама;

Крупко Івана Іванавіча — старшынёй Нясвіжскага райвыканкама;

Валчэцкага Міхаіла Міхайлавіча — старшынёй Іўеўскага райвыканкама;

Стоцкага Пятра Васільевіча — намеснікам начальніка Беларускай чыгункі;

Жыліна Ігара Фёдаравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот»;

Баразны Міхаіла Рыгоравіча — рэктарам установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»;

Дулавай Кацярыны Мікалаеўны — рэктарам установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»;

Масіенкі Юрыя Іванавіча — дырэктарам навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «НДІ сродкаў аўтаматызацыі»;

Сінягоўскага Генадзя Аляксандравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод колавых цягачоў»;

Шынкевіча Яўгена Аляксандравіча — кіраўніком спраў, членам Гродзенскага аблвыканкама;

Кунцэвіча Уладзіміра Рыгоравіча — членам Гродзенскага аблвыканкама.-

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В Италии родился ребенок, мать которого больше месяца находилась в коме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика