У

Источник материала:  
30.09.2010 08:46 — Новости Общества
На Кафедральнай плошчы Вільні 29 верасня прайшла акцыя памяці ахвяр атамных катастроф. У ёй узяло ўдзел каля дзесяці чалавек.

Прысутныя ў памяць пацярпелых ад радыяцыі запалілі свечкі, выставіўшы іх у форме слова Radiacija.

Мінакам раздаваліся ўлёткі, у якіх адзначалася, што Літва ў найбліжэйшы час можа апынуцца ў «атамным кальцы», калі АЭС будуць пабудаваныя ў Вісагінасе (Літва), Астраўцы (Беларусь) і на тэрыторыі Калінінградскай вобласці (Расія). Акцыя, якую сумесна ладзілі беларускія і літоўскія экалагічныя арганізацыі, накіравана супраць атамных планаў усіх трох дзяржаў.

«Як паказвае досвед Чарнобыля, калі здарыцца аварыя, няважна, дзе яна адбудзецца, пацярпець можа любая краіна», — зазначыў удзельнік акцыі Аляксей Крывалап з Беларускай партыі «Зялёныя».

Мерапрыемства было прысвечана адначасова дзвюм сумным гадавінам: 29 верасня 1957 года адбылася першая ў гісторыі буйная радыяцыйная катастрофа на ядзерным камбінаце «Маяк» у Чалябінскай вобласці Расіі, якая, нягледзячы на масавыя ахвяры, засталася малавядомая; 30 верасня 1999 года адбылася аварыя на заводзе для вырабу паліва для АЭС у навуковым гарадку Такаймура (Японія).

«Відавочна, што ядзерная энергетыка небяспечная, такія аварыі ўжо не раз былі і яшчэ будуць. Але нашы ўлады не хочуць развіваць энергію сонца і ветру, ім патрэбны ядзерныя монстры», — адзначыў адзін з арганізатараў акцыі, літоўскі актывіст Дарус Пацявічус.

Сённяшняе мерапрыемства, паводле інфармацыі літоўскіх зялёных, — першае з цыкла акцый у ходзе месячніка пратэсту супраць атамнай энергетыкі, што ў кастрычніку будзе праходзіць у Вільні.

Падзяліцца навіной: 
Вадзім Вілейта, БелаПАН

←Минэкономики: Россия остается главным торговым партнером Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика