Грамадская рада можа быць створана пры Міністэрстве адукацыі

Источник материала:  
30.09.2010 09:01 — Новости Общества

У 2011 годзе ў Беларусі значна павялічацца расходы на адукацыю, заявіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 29 верасня на пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Паводле яго слоў, калі ў 2010 годзе расходы павінны скласці 4,5% ад ВУП, то ў 2011 годзе — ужо 5,5%, ці 11 трлн. рублёў. Для параўнання Жук прывёў звесткі па расходах на адукацыю ў Расіі — 4,4% ад ВУП, Германіі — 4,7%, Чэхіі — 4,6%.

Старшыня ГКР, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей падкрэсліў, што ў Беларусі адукацыя застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. «Мы стараемся ў развіцці адукацыі рухацца ў напрамку сусветных стандартаў», — сказаў ён.

Гаворачы аб павелічэнні заработнай платы настаўнікаў, Макей заявіў, што дзяржава ў гэтым пытанні зыходзіць з наяўнай эканамічнай сітуацыі і рэалій сённяшняга дня.

Старшыня ГКР падтрымаў ініцыятыву яго членаў аб стварэнні пры Міністэрстве адукацыі грамадскай рады, дзе будуць абмяркоўвацца актуальныя праблемы ў адукацыйнай сферы Беларусі. Пры гэтым Макей адзначыў, што «дзяржаве пойдзе на карысць, калі ў складзе савета будуць людзі з рознымі поглядамі».

Падзяліцца навіной: 
Алена Спасюк, БелаПАН

←Міліцыя: махляры могуць маскіравацца пад зборшчыкаў подпісаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика