Пачнецца рэканструкцыя Нацыянальнага аэрапорта
Аб гэтым 29 верасня на
Ён адзначыў, што крэдытную лінію пад праект павінен выдзеліць «Эксімбанк» Кітая. Падрадчыкам з кітайскага боку вызначана Усекітайская
Паводле слоў Бажанава, «Эксімбанку» будуць прадстаўлены таксама дакументы па крэдытаванні іншых праектаў, якія запланаваны ў Беларусі з удзелам кітайскіх крэдытаў.
Як адзначыў прадстаўнік Мінтранса, падрыхтоўчыя работы па рэканструкцыі інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» ужо вядуцца. «Прадстаўнікі кітайскай карпарацыі прыязджалі да нас, была агледжана тэрыторыя, цяпер вядуцца перадпраектныя напрацоўкі. Як толькі будзе адкрыта крэдытная лінія, пачнецца непасрэдная рэалізацыя праекта. Мы спадзяемся, што ўжо сёлета пачнуцца канкрэтныя дзеянні па рэканструкцыі аэрапорта», — сказаў Бажанаў.
Паводле яго слоў, цяпер усё залежыць ад кітайскага боку і, у прыватнасці, ад таго, як хутка ён зможа аформіць крэдыт. Кітайскае заканадаўства «прадугледжвае дакладны і доўгі разгляд такіх дакументаў». «З нашага боку ўсё гатова, справа за кітайскім бокам. Адкрыецца фінансаванне — і пачнуцца актыўныя работы», — падкрэсліў прадстаўнік Мінтранса.
Двухбаковым пагадненнем па гэтым праекце прадугледжаны рэканструкцыя дзейнага аэравакзальнага комплексу, стварэнне міжнароднага пасажырскага тэрмінала, абсталяванне аэрапорта сістэмамі бяспекі і абвяшчэння, будаўніцтва другой
БелаПАН