У мінчан з'явілася магчымасць афармляць заяўкі на аказанне платных бытавых паслуг праз інтэрнэт-сайты ЖРЭА
30.09.2010
—
Новости Общества
Сёння ўсе жыллёвыя рамонтна-эксплуатацыйныя аб'яднанні сталіцы прымаюць заяўкі на аказанне платных бытавых і іншых камунальных паслуг праз свае сайты. Як перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск—Навіны", пры паступленні заяўкі на сайт цэнтральная дыспетчарская служба аб'яднання рэгіструе яе і перадае на выкананне ў ЖЭС (ЖЭУ). У сваю чаргу, дыспетчар жыллёвай службы інфармуе заяўніка аб прыёме заяўкі, удакладняе час доступу ў кватэру і арганізоўвае яе выкананне. Адрасы сайтаў ЖРЭА раёнаў горада размешчаныя на сайце Мінгарвыканкама (ww.mіnsk.gоv.bу) у рубрыцы "Жыллёва-камунальная гаспадарка".