Чаму столькі беларусаў гіне ў аварыях?
Вытрымка з дакумента: «Адносны паказчык сацыяльнай рызыкі, які вызначае рэйтынг краін па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, у Рэспубліцы Беларусь (колькасць загінулых у выніку ДТЗ на 100 тыс. жыхароў) складае 13,9, што значна перавышае ўзровень, дасягнуты ў краінах Заходняй Еўропы (Швейцарыя — 4,9, Швецыя — 5,2, Германія — 6,0 і Фінляндыя — 7,2).
На пачатак 2010 у рэспубліцы агульная колькасць транспартных сродкаў (аўтамабіляў і матацыклаў) склала больш за 3,2 млн адзінак (прыкладна 340 адзінак транспартных сродкаў на 1000 жыхароў рэспублікі), у тым ліку ў індывідуальных уладальнікаў — больш за 2,8 млн адзінак. За апошнія 10 гадоў штогадовы прырост агульнай колькасці транспартных сродкаў склаў каля 80 тыс. адзінак, прычым практычна за кошт транспартных сродкаў індывідуальных уладальнікаў.
Каэфіцыент цяжкасці наступстваў ад ДТЗ у рэспубліцы (колькасць загінулых са 100 пацярпелых у ДТЗ) за апошнія 10 гадоў знаходзіцца ў межах 15,5–20, што ў 3–8 разоў перавышае ўзровень, дасягнуты ў краінах з развітай аўтамабілізацыяй. Пры гэтым у Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях значэнні гэтага паказчыка складаюць 21,7, 19,0 і 18,6 адпаведна».
resurs.by