Пасол Эстоніі сваю працу ў Беларусі пачынае з
Па ацэнцы дыпламата, двухбаковыя
Ленсмент адзначыў, што мае намер забяспечыць працу дыпламатычнай місіі на такім узроўні, каб падтрымліваць адносіны паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферы. Пры гэтым пасол плануе выкарыстоўваць і развіваць «той добры патэнцыял для супрацоўніцтва, які ёсць паміж нашымі народамі».
Паводле яго слоў, першым крокам у эканамічным кірунку стане ўдзел у перамовах па ўсіх аспектах фарміравання
Указ аб прызначэнні паслом Эстоніі ў Беларусі Яака Ленсмента быў падпісаны 30 жніўня. Даверчыя граматы прэзідэнту Беларусі ён пакуль не ўручыў. Уручэнне копій даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі запланавана на 1 кастрычніка.
Ленсмент стаў першым эстонскім паслом, які будзе пастаянна знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Дагэтуль кіраўнік дыппрадстаўніцтва наведваў краіну час ад часу.Паводле звестак МЗС Эстоніі, Яак Ленсмент нарадзіўся ў 1966 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». На дыпслужбе з 1993 года. У розныя гады займаў пасады ў дыппрадстаўніцтвах Эстоніі ў Кіеве, Маскве, Гаазе, Вене. Ленсмент жанаты, у яго дарослая дачка. Валодае рускай, нямецкай і англійскай мовамі.
Пасольства Эстоніі ў Мінску, адкрытае ў верасні 2009 года, раней узначальваў часовы павераны Хары Лахтэйн. 24 жніўня ён падаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачаннямі ў сексуальных дамаганнях.
Ірына Сазановіч, БелаПАН