Свята, прысвечанае бульбе

Источник материала:  

Упершыню ў Полацкім раёне правядуць бульбяное свята.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам "Звязды" Яўген Труханаў, першы сакратар раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, мэта правядзення акцыі — ушанаванне маладых прадстаўнікоў, якія ўдзельнічаюць ва ўборцы бульбы на палях сельскагаспадарчых кааператываў. Улічваючы, што большасць бульбы ў раёне вырошчваецца ў прыватным сектары, насельніцтва не застанецца па-за ўвагай арганізатараў свята. На зацвярджэнне кандыдатаў у пераможцы паўплываюць стараннасць гаспадароў пры вырошчванні, колькасць здадзенай дзяржаве бульбы. Каб свята запомнілася надоўга, прыдумалі розныя забаўныя віктарыны, конкурсы, арганізуюць спартыўныя спаборніцтвы для маладых сем'яў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Нужна ли Беларуси интеллигенция?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика