Званіца у Заброддзі

Источник материала:  

Званіца у ЗаброддзіУ вёсцы Заброддзе разам са сваёй сям'ёй жыве мастак Барыс Цітовіч. Іканапісца і рэстаўратара, аднаго з аўтараў праекта "Дудуткі", афарміцеля графічных серый "Памяці Брэста", "Салдацкім удовам прысвячаецца", "Мае аднавяскоўцы", ілюстратара кніг Барыса Цітовіча на Вілейшчыне ведаюць як чалавека, які ўласнымі рукамі стварыў музей Першай сусветнай вайны — храм-помнік у гонар дабраверных князёў Барыса і Глеба, якія лічацца апекунамі воінства.

Сцены капліцы сталі месцам экспазіцыі дакументаў і рэчаў, якія расказваюць пра Першую сусветную вайну

У першай частцы капліцы праводзяцца памінальныя службы, у другой размясцілася невялікая музейная экспазіцыя з тых экспанатаў, якія могуць прысутнічаць у культавым будынку: знойдзеныя ў салдацкіх пахаваннях нацельныя крыжыкі, медальёны, узнагароды часоў Першай сусветнай вайны. Побач знаходзіцца невялічкі парк з дрэвамі, пасаджанымі роднымі загінулых у вайне і проста тымі, хто калісьці наведваў гэтае месца. Барыс Цітовіч уласнымі сіламі прывёў у парадак пахаванні на месцы ваеннага шпіталя, паставіў крыжы загінулым. І менавіта тут, у Заброддзі, штогод 9 мая збіраюцца ветэраны... Сёлета ж Заброддзе было ўключана ў новы беларускі турыстычны маршрут "Блакітная стужка Вілейшчыны". Званіца у Заброддзі Капліца выконвае таксама ролю музея Першай сусветнай вайны. Паблізу гэтых мясцін праходзіў германска-расійскі фронт, а ў ваколіцах Заброддзя месціўся прыфрантавы лазарэт

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

Мінск—Заброддзе.   Званіца у Заброддзі  

←Нужна ли Беларуси интеллигенция?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика