АБЗАЦ

Источник материала:  

У Гомелі пройдуць спаборніцтвы па паяданні сасісак і піцці малака. Дзяржаўнае аб'яднанне "Гомельмясамалпрам" упершыню правядзе абласное свята "Мяса-малочная краіна". Яно пройдзе 2 кастрычніка ў абласным цэнтры на плошчы Паўстання. Свята адбудзецца пад знакам прапаганды здаровага ладу жыцця. Ахвотныя змогуць абмяняць цыгарэты на малочныя прадукты. Курс абмену вытворцы вызначаць самастойна. У праграме — выстава-кірмаш па продажы мяса-малочнай прадукцыі, дэгустацыі. Пройдуць конкурсы "Каўбасны марафон" і "Малочныя вусы" — па паяданні вараных сасісак і піцці малака на хуткасць. Пераможцаў узнагародзяць.

Штрафам, дэпартацыяй і забаронай уязджаць у Беларусь на працягу трох гадоў завяршылася для чатырох літоўцаў нелегальнае перасячэнне беларускай мяжы ў пошуках спіртнога. Жыхары Шальчынінкайскага раёна былі затрыманыя лідскімі памежнікамі ў беларускай памежнай зоне, каля вёскі Масюны. Высветлілася, што мужчыны нарыхтоўвалі дровы на літоўскай тэрыторыі. Праца суправаджалася выпіўкай. Калі спіртное скончылася, за дабаўкай лесарубы вырашылі з'ездзіць на калёсах у Беларусь. Перасякаючы "зялёную" мяжу, яны пакінулі сляды на ўсіх кантрольна-следавых палосах і, не даехаўшы да крамы, былі затрыманыя памежным нарадам.

Юнак атрымаў моцныя апёкі ад высакавольтнай лініі ў Баранавічах. У раёне станцыі Баранавічы-Цэнтральныя 17-гадовы навучэнец ліцэя пералазіў праз вагон грузавога цягніка "Калій-Ліда". Над вагонам знаходзілася кантактная высакавольтная лінія, ад якой хлопец атрымаў апёкі. Ён шпіталізаваны.

Пажарныя выратавалі маёмасць СВК "За мір" Брэсцкага раёна на Br100 млн. Загарэлася ноччу 28 верасня ў памяшканні, дзе захоўваецца тэхніка сельгаспрадпрыемства. На тушэнні пажару былі задзейнічаныя 6 аўтацыстэрнаў. У выніку большую частку маёмасці ўдалося выратаваць. Згарэла частка даху, спісаны камбайн "Палессе" 2003 г.в., часткова пацярпеў яшчэ адзін камбайн, 2004 г.в. Урон склаў Br15 млн. Як мяркуецца, прычынай пажару стаў падпал. Праводзіцца праверка.

24 верасня ўвечары з вагона грузавога цягніка Мінск-Орша на прыпыначным пункце Хараброва саскочыла жанчына, атрымаўшы сур'ёзныя траўмы. 24-гадовая непрацуючая жыхарка Оршы на той момант была нецвярозая, а на вагон залезла, каб бясплатна даехаць дадому.

П'яны кіроўца-беларус на тры гадзіны заблакаваў рух на дарозе ў Нямеччыне. Увечары 26 верасня пад Дэмерцінам (федэральная зямля Брандэнбург) нецвярозы кіроўца грузавіка з Беларусі прабіў раздзяляльную агароджу і ўрэзаўся ў дрэва з другога боку дарогі. Па сведчанні тамтэйшай паліцыі, кіроўца не пацярпеў. У яго ў крыві было выяўлена 2,15 праміле алкаголю. ДТЗ поўнасцю перакрыла рух амаль на 3 гадзіны. Матэрыяльны ўрон ацэньваецца ў 100 тыс. еўра.

Дзяўчынка праглынула 19-сантыметровую зубную шчотку. Новазеландскі хірург дастаў яе са страўніка 15-гадовай дзяўчынкі, якая ўзнімалася па лесвіцы, пакуль чысціла зубы. Яна спатыкнулася, упала, падавілася шчоткай і пачала задыхацца. У выніку шчотка апынулася ў страўніку. Яе выявілі з дапамогай камеры і паспяхова дасталі праз рот паліпнай пятлёй. На гэта ўрачам спатрэбілася 10 хвілін. ПОЎНЫ АБЗАЦ   Пад Кіевам звараць 5 тон баршчу. У гэтую суботу кухары абяцаюць устанавіць рэкорд Украіны — зварыць у адным чане 5 т баршчу і накарміць ім бясплатна 10 000 гасцей. Як расказаў журналістам шэф-повар адной сталічнай рэстарацыі Вячаслаў Грыбаў, на такі боршч пойдзе 375 кг буракоў, 250 кг капусты, 355 кг бульбы, 90 кг цыбулі, 10 кг часнаку, 75 кг таматнай пасты, 26 кг сала, 50 літраў алею, 67,5  кг балгарскага перцу, 20 кг пятрушкі, 3 кг лаўровага ліста, 25 кг солі, 100  кг смятаны. Грыбаву будуць дапамагаць 4 памочнікі, да ёмістасці ў чалавечы рост прыставяць лесвіцы, каб закідваць прадукты. Гатаваць страву будуць 5-8 гадзін.

Злодзей-няўдачнік з'еў усе прыпасы ў доме гаспадароў. У Латвіі зламыснік, які залез у садовы дамок у кааператыве "Аліешы", праваліўся ў склеп пры спробе крадзяжу. Там мужчына правёў 2 дні. Па звестках паліцыі, злодзей збіраўся вынесці з дачы ўсё каштоўнае, але не паспеў — праваліўся ў адчынены люк склепа. Пры падзенні ён зламаў нагу і не змог самастойна выбрацца. За двое сутак ён з'еў практычна ўсе назапашаныя прадукты. Злодзея выявілі гаспадары, што прыехалі на дачу. Яны звярнуліся ў паліцыю.

←Нужна ли Беларуси интеллигенция?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика