Абярэг для Каложы. Найстарэйшы з храмаў Беларусі, якія дзейнічаюць, будзе выратаваны

Источник материала:  
Абярэг для Каложы. 
Найстарэйшы з храмаў Беларусі, якія дзейнічаюць, будзе выратаваны

Акцыя “Адновім Каложу разам” была афіцыйна аб’яўлена падчас правядзення ў Беларусі Дзён еўрапейскай культуры. Зараз да аднаго са старэйшых храмаў Беларусі, помніка праваслаўнага дойлідства ХII стагоддзя, шэдэўра Гродзенскай архітэктурнай школы, які не мае прамых аналагаў у старажытнарускай архітэктуры, прыкавана пільная ўвага. Добрую справу, якую, дарэчы, ініцыіраваў губернатар Сямён Шапіра, людзі падхапілі. Адкрыты дабрачынны рахунак па зборы неабходных сродкаў ад юрыдычных асоб і грамадзян.

Аднаўленне Каложы — тэма, якую вельмі часта абмяркоўваюць зараз у Гродне. Якім быць храму? Ці хопіць на гэты раз сродкаў для завяршэння рэстаўрацыі? Гэтыя пытанні хвалююць невыпадкова. Справа ў тым, што Каложа мае права лічыцца не толькі архітэктурным помнікам, але і “помнікам рэстаўрацыі”. Выратоўваць гродзенскую жамчужыну ўсім мірам прыходзілася за  яе доўгія вякі неаднойчы. Археолагі сцвярджаюць, што разбурэнне храма пачалося ўжо ў ХII стагоддзі. Прычынай былі шматлікія войны паміж княствамі, паходы крыжаносцаў, ад навалы якіх хавала гараджан Каложа. Але не меншую пагрозу з цягам часу стаў уяўляць для храма Нёман, на крутым беразе якога ён пабудаваны. Першая пагроза, якая ўзнікла з-за вады, была зафіксавана яшчэ ў 1720 годзе, а ў 1840 годзе з’явілася трэшчына ў сцяне Каложы. У 1853—1854 гадах частку ўзвышша, на якім красуецца храм, увогуле змыла рака, і паўднёвая сцяна рухнула. Толькі ў 1897—1906 гадах былі прыняты меры па ўмацаванні схілу ля царквы, тады і замянілі сцяну на драўляную. Такой яна з’яўляецца і сёння. Пагроза абрушэння над Каложай навісла зноў у мінулым стагоддзі. У 1996 годзе была надзвычай снежная зіма, вясной чакалася вялікая паводка. Тады тэрмінова камунальнікі пачалі будаваць бетонную сцяну вакол узвышша, на якім знаходзіцца храм. Бог, як кажуць, мілаваў — паводкі не здарылася. Але чакаць міласці ад прыроды было рызыкоўна. І УП “Інстытут Гроднаграмадзянпраект” разам з кафедрай геатэхнікі БНТУ пачалі распрацоўку праекта па ўмацаванні царквы і падпорнай сцяны з прымяненнем сучасных тэхналогій. У 2003—2005 гадах праект быў рэалізаваны. Сама ж Каложа засталася нязменнай. Непаўторнасць старажытнага храма стала падставай для ўключэння яго ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Для таго каб гэта здзейснілася, храму патрэбна тэрміновая рэстаўрацыя. Тры гады назад пачалася распрацоўка новага архітэктурнага праекта па рэстаўрацыі храма. І ў выніку шматлікіх абмеркаванняў, з улікам заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, навуковых абгрунтаванняў навукова-метадычнай радай было прынята рашэнне аб правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на Каложскай царкве згодна з распрацаваным архітэктурным праектам. Заключэнне экспертызы адносна праекта было атрымана, згода Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — таксама. “Інстытут Гроднаграмадзянпраект” быў вызначаны заказчыкам і генпраекціроўшчыкам па аб’екце. Але распачаты працэс аднаўлення Каложы быў спынены з-за адсутнасці патрэбных сродкаў.І вось нарэшце гродзенская жамчужына дачакалася свайго адраджэння. Падчас правядзення акцыі па зборы сродкаў будзе праведзены апошні этап даследаванняў для найбольш прыдатнага варыянта рэканструкцыі. Дыскусія вядзецца. На думку навуковага кіраўніка аб’екта Генадзя Лаўрэцкага, найлепшым выбарам з’яўляецца графічная рэканструкцыя страчанага фрагмента сцен, якая не павінна перашкаджаць успрымаць аўтэнтычны фон помніка ХII стагоддзя. Адноўленая частка сцяны не будзе падробкай пад даўніну, а з’явіцца абярэгам для царквы і ўратуе ад разбурэння. Як зазначыў Генадзь Лаўрэцкі, гэта будзе помнік помніку.

←Средняя зарплата за август составила почти 1,3 миллиона рублей. А пенсии за месяц подросли на 12,2 процента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика