Новыя — старыя назвы

Источник материала:  

У бліжэйшы час у сталіцы з'явяцца Салаўіны завулак, Траецкая набярэжная і вуліца Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Такое рашэнне прынялі дэпутаты на сесіі Мінгарсавета.

Як паведаміла выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, імя Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава будзе насіць вуліца, якая праектуецца ў межах вуліц Адэскай—Лазо—Вушакова—Катоўскага—Чалюскінцаў.

Праезду ў 11-м квартале жылога комплексу "Радужны" (малапавярховая забудова ў межах вуліц Піянерскай—Ціхай—завулка Ціхага) надалі назву — завулак Салаўіны, а безыменным могілкам, якія знаходзяцца ў межах вуліцы Чарвякова і Старавіленскага тракта, — Мінскія брацкія ваенныя могілкі 1914—1918 гадоў.

Акрамя таго, плануецца перайменаваць адну з вуліц сталіцы — Камунальную набярэжную, якая знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Мінска. Ёй вернуць былую назву — Траецкая набярэжная.

Наталля ВАВІЛАВА,

"Мінск-Навіны".

←Ломать останется председателем КГК как минимум до конца выборов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика