Павел Калаур ўзначаліць ААТ
27.09.2010 17:15
—
Новости Общества
Павел Калаур, які займае пасаду першага намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі, узначаліць ААТ «Белзнешэканамбанк».
Сёння на пасяджэнні спецыяльнай кваліфікацыйнай камісіі Нацбанка Павел Калаур быў прызнаны адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі. Гэтыя ўмовы прад’яўляюцца да пасады старшыні праўлення банка для прызначэння на гэтую пасаду ў ААТ «Белзнешэканамбанк».
Плануецца, што на новую пасаду Павел Калаур ўступіць з 1 кастрычніка 2010 года.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА