Беларусь зноў будзе прадстаўлена ў Чэхіі на ўзроўні пасла
27.09.2010 11:26
—
Новости Общества
30 верасня даверчыя граматы чэшскаму прэзідэнту Вацлаву Клаусу ўручыць пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч, паведамляе чэшскае інфармагенцтва CTK.
Марковіч быў прызначаны паслом у Чэхіі 3 верасня 2010 года. З 2006 года ён узначальваў пасольства Беларусі ў Чэхіі на пасадзе
З 2002 года, пасля таго як Чэхія адмовіла ва ўязной візе Аляксандру Лукашэнку для наведвання саміта НАТО ў Празе, дыпмісіі дзвюх краін узначальвалі часовыя павераныя.
Летам 2008 года чэшскія ўлады прынялі рашэнне аб павышэнні ўзроўню свайго прадстаўніцтва ў Мінску. Яго ўзначаліў дыпламат у рангу пасла «ў адпаведнасці з задачамі знешняй палітыкі Чэхіі, а таксама пагадненнем з беларускім бокам».
Падзяліцца навіной:
Марына Рахлей, БелаПАН
Марына Рахлей, БелаПАН